Studencka - Гаўдэамус

Tekst piosenki:


Давайце радавацца!
Пакуль мы маладыя!
Пасьля прыемнай маладосьці
Пасьля тужлівай старасьці
Нас прыме зямля.

Дзе тыя, хто да нас
Былі на [гэтым] сьвеце?
Ідзіце на нябёсы,
Перайдзіце ў пекла,
Калі хочаце іх ўбачыць.

Жыцьцё нашае кароткае,
Хутка скончыцца.
Сьмерць прыходзіць хутка,
Хапае нас жорстка,
Нікога не пашкадуе.

Хай жыве Акадэмія!
Хай жывуць выкладчыкі!
Хай жыве кожны паасобку!
Хай жывуць усе разам!
Хай заўжды яны квітнеюць!

Хай жывуць усе дзяўчаты,
Стройныя, прыгожыя!
Хай жывуць і жанчыны,
Пяшчотныя, мілыя,
Добрыя, працавітыя.

Хай жыве і дзяржава,
І тыя, хто ёй кіруюць.
Хай жыве наша супольнасьць,
Дабрачыннасьць мэцэнатаў,
Якія за нас заступаюцца.

Хай згіне смутак,
Хай згіне туга!
Хай згіне д’ябал,
Любы вораг студэнтаў,
А таксама насьмешнікі!