Percival Schuttenbach - Выпраўляла мацi сына

Tekst piosenki:


Выпраўляла мацi сына
Ды на дваццаць пяць гадоў
Ды на дваццаць пяць гадоў.

Цераз дваццаць пяць гадоў
Варацiўся сын дамоў
Варацiўся сын дамоў.

Падыходзiць да сяла -
Стаiць крутая гара
Стаiць крутая гара.

Падыходзiць да варот
I пытае, дзе ж мой род?
I пытае, дзе ж мой род?

Роду-племенi няма,
Бацька й мацi памярла
Бацька й мацi памярла.

Бацька й мацi памярла,
Сястра замуж аддана
Сястра замуж аддана

Ды застаўся адзiн брат -
Нежанаты халасцяк
Нежанаты халасцяк.

- Чаго, брат, ня жэнiшся,
На каго надзеешся?
На каго надзеешся?

Цi на грошыкi бядзён,
Цi да дзевак не гадзён?
Цi да дзевак не гадзён?

- Я й на грошыкы багат,
Я й да дзевачак казак,
Я й да дзевачак казак.

А я грошы распушчу,
Я жанiцца не хачу!
Я жанiцца не хачу!